У Шанхаі будзе ўведзены ў эксплуатацыю найбуйнейшы ў свеце ізаляваны дадатковы тэрмінал аэрапорта Пудун
  2019-09-11 15:40:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Новы ізаляваны дадатковы тэрмінал, які стане найбуйнейшым у свеце тэрміналам падобнага тыпу, будзе ўведзены ў эксплуатацыю 16 верасня ў рамках трэцяй чаргі пашырэння міжнароднага аэрапорта Пудун у Шанхаі/Усходні Кітай/. Пра гэта сёння паведамілі мясцовыя ўлады.

Спадарожнікавы тэрмінал плошчай 622 тыс. кв. м размешчаны на поўдзень ад тэрміналаў T1 і T2. Ён будзе абслугоўваць адпраўленне, прыбыццё і транзіт паветраных судоў.

Перавозка пасажыраў паміж галоўным і дадатковым тэрміналамі будзе ажыццяўляцца сістэмай хуткаснага грамадскага транспарту. Паездка ў адзін канец на максімальнай хуткасці зойме 2,5 хвіліны.

Як паведаміў кіраўнік адміністрацыі Шанхайскага аэрапорта Фэн Сінь, спадарожнікавы тэрмінал абсталяваны 90 пасадачнымі мастамі, што скарачае выкарыстанне аўтобусаў і павышае зручнасць пасажыраў. Чакаецца, што пасля ўводу ў эксплуатацыю новага тэрмінала расход паліва службовымі транспартнымі сродкамі аэрапорта паменшыцца на 1623 тоны ў год.

Шанхайскія міжнародныя аэрапорты Пудун і Хунцяа маюць чатыры тэрміналы, пяць грузавых секцый і шэсць узлётна-пасадачных палос. У 2018 годзе сумарны пасажырапаток аэрапортаў дасягнуў 118 млн пасажыраў, па гэтым паказчыку яны трэці год запар займаюць 4-е месца ў свеце; па сумарным грузаабароце, які склаў у 2018 годзе 4,18 млн тон, аэрапорты ўжо 11 гадоў запар займаюць 3-е месца.

Кіраўнік Камітэта па справах транспарту горада Шанхай Се Фэн паведаміў аб планах працягнуць у Шанхаі будаўніцтва інтэграваных транспартных вузлоў сусветнага класа.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040