Лі Кэцян сустрэўся з прэзідэнтам Казахстана К.-Ж. Такаевым
  2019-09-12 14:14:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у дзяржаўнай рэзідэнцыі Дзяаюйтай сустрэўся з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым, які прыбыў у Кітай з дзяржаўным візітам.

Лі Кэцян адзначыў, што кітайска-казахстанскае супрацоўніцтва мае давер, перавагі суседніх краін, каласальны патэнцыял і шырокія перспектывы. Кітайскі бок гатовы разам з казахстанскім бокам пашыраць супрацоўніцтва ў такіх галінах, як энергетыка, вытворчыя магутнасці, ядзерная энергетыка, фінансы, навука і тэхніка, выкарыстоўваць платформы для трансгранічнай электроннай камерцыі, павялічваць маштабы двухбаковага гандлю, сумесна карыстацца магчымасцямі для развіцця дзеля ўзаемнай выгады і агульнага выйгрышу.

К.-Ж. Такаеў у сваю чаргу выказаў віншаванні з нагоды 70-й гадавіны ўтварэння КНР. Ён заявіў, што Кітай з'яўляецца важным стратэгічным партнёрам Казахстана. Казахстанскі бок надзвычай задаволены сучасным станам казахстанска-кітайскіх адносін і гатовы актыўна ўдзельнічаць у сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху", паглыбляць супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, павялічваць аб'ём экспарту казахстанскай прадукцыі ў Кітай, падтрымліваць цесныя гуманітарныя абмены паміж моладдзю і ў сферы турызму, а таксама спрыяць захаванню здаровага і стабільнага развіцця міждзяржаўных адносін. Казахстанскі бок вітае інвестыцыі і бізнес кітайскіх кампаній у сваёй краіне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040