Прадстаўнікі жанчын з САР Сянган раней у аўторак заявілі, што яны адкрыюць праўду пра Сянган ў ААН, а таксама раскажуць пра тое, што звычайныя жыхары Сянгана думаюць пра мясцовую сітуацыі. Пра гэта ў аўторак заявілі журналістам старшыня Сянганскай федэрацыі жанчын Хэ Чаацюн і дарадца федэрацыі У Шуцін напярэдадні свайго ўдзелу ў 42-й сесіі Савета ААН па правах чалавека.
Яны плануюць коратка праінфармаваць удзельнікаў сесіі пра сітуацыю ў САР Сянган, дзе ўжо амаль тры месяцы праходзяць акцыі пратэсту, якія суправаджаюцца гвалтам з боку радыкальных дэманстрантаў, а паліцыя праводзіць вялікую колькасць арыштаў.
Пратэсты ў Сянгане працягнуліся нават пасля таго, як адміністрацыя 4 верасня абвясціла аб тым, што яна афіцыйна адкліча прапанаваныя папраўкі да закона аб экстрадыцыі.
Хэ Чаацюн заявіла, што існуючая нарматыўна-прававая база Сянгана дазваляе насельніцтву мірна выказваць свае пачуцці і патрабаванні. Эскалацыя гвалту ў ходзе пратэстаў "амаль разбурыла ўвесь усталяваны міжнародны імідж Сянгана".
Гвалтоўныя дзеянні, якія ажыццяўляюцца для таго, каб заблакаваць рух метро і паралізаваць працу аэрапорта, не толькі шкодзяць іміджу Сянгана, але і парушаюць эканамічную дзейнасць і паўсядзённае жыццё насельніцтва, сказала У Шуцін журналістам.
Хэ Чаацюн адзначыла тое, што простыя жыхары і малыя прадпрыемствы вымушаныя несці асноўны цяжар хаосу і напружанасці ў Сянгане. "Калі вы выкарыстоўваеце свабоду выказвання сваіх думак, ці ўсведамляеце вы правы іншых людзей на спакойнае жыццё" - задалася яна такім пытаннем.
"У рэшце рэшт, справы Сянгана - гэта ўнутраныя справы нашай уласнай краіны, і людзі з усіх слаёў грамадства павінны прыкласці ўзгодненыя намаганні з тым, каб знайсці рашэнне і не дапусціць ператварэнне Сянгана ў палітычны інструмент", - дадала Хэ Чаацюн. Яна таксама высока ацаніла максімальную стрыманасць, якую выяўляла паліцыя Сянгана ў адносінах да пратэстуючых.
У апошнія месяцы паліцыя Сянгана працуе амаль кругласутачна, работнікі паліцыі часта сутыкаюцца з асабістымі нападамі, сказала Хэ Чаацюн, дадаўшы, што такая сітуацыя, якая з'яўляецца беспрэцэдэнтнай для Сянгана, змушае шматлікіх мясцовых жыхароў пазбягаць выхаду на вуліцу. Дакладваючы аб сітуацыі ў Сянгане на сесіі Савета ААН па правах чалавека, старшыня Сянганскай федэрацыі жанчын таксама сказала, што яна, як жанчына-лідар, бізнес-лэдзі і грамадскі дзеяч, нясе адказнасць і зробіць усё магчымае для будучага Сянгана.
"Я гатовая выказвацца за мірнае і талерантнае грамадства ў Сянгане", - адзначыла У Шуцін, якая таксама з'яўляецца вядомай бізнес-лэдзі ў гэтым САР.