На паўднёвым захадзе Кітая ўведзены ў эксплуатацыю новы высакагорны аэрапорт
  2019-09-17 16:13:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аэрапорт "Гесар" у Ганьцзы-тыбецкай аўтаномнай акрузе правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая пачаў абслугоўваць пасажыраў. У панядзелак раніцай у аэрапорце, які знаходзіцца на абсалютнай вышыні 4068 м, прызямліўся першы самалёт.

Гэта пяты ў Кітаі высакагорны аэрапорт, які знаходзіцца на вышыні больш за 4000 м над узроўнем мора. Як чакаецца, ён будзе абслугоўваць 500 тыс. пасажыраў за год. На сапращдны момант адкрыўся авіямаршрут, які злучае Ганьцзы і Чэнду, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Сычуань. У бліжэйшы час авіярэйсы звяжуць новы аэрапорт з гарадамі Чунцин, Сіань і Куньмін. Увядзенне ў эксплуатацыю аэрапорта мае вялікае значэнне для развіцця эканомікі і турызму, паведамілі ў мясцовай адміністрацыі.

Час паездкі на аўтамабілі ад Ганьцзы да Чэнду складае восем гадзiн, у той час як авіяпералёт дазваляе скараціць яго да гадзіны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040