Кітайская антарктычная станцыя Чанчэн адкрые свае дзверы для турыстаў
  2019-09-17 16:30:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

КНР пачала прымаць заяўкі на турыстычныя паездкі на кітайскую навукова-даследчую антарктычную станцыю Чанчэн («Вялікая сцяна»). Паведамленне пра гэта было апублікавана на днях на афіцыйным сайце міністэрства.

Зусім хутка кітайскія турысты змогуць на свае вочы ўбачыць прыгажосць Антарктыкі. Паводле ўсталяваных міністэрствам правілаў, заяўкі пакуль могуць падаць толькі арганізацыі, установы і прадпрыемствы. Заяўкі прымаюцца раз у год - з 15 па 30 верасня.

Станцыя Чанчэн - першая кітайская станцыя ў Антарктыцы. Яна была адкрыта 20 лютага 1985 года. Акрамя антарктычнай прыгажосці ў гэтым маленькім навуковым гарадку турысты змогуць наведаць розныя лабараторыі - біялагічную, геалагічную, геамарфалагічныя, геафізічныя і г.д. Эксперты мяркуюць, што ўжо ў 2022 - 2023 гг. Кітай абгоніць ЗША і стане лідарам турыстычных паслуг у Антарктыцы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040