У Пекіне прадставілі талісманы зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў-2022
  2019-09-18 14:50:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На лядовай арэне "Пекін Шаўган" у кітайскай сталіцы прайшла цырымонія прадстаўлення талісманаў зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Пекіне. Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР, кіраўнік працоўнай групы па падрыхтоўцы да 24-х зімовых Алімпійскіх гульняў Хань Чжэн прысутнічаў на цырымоніі і прадставіў талісман зімовай Алімпіяды-2022 "Бін Дуньдунь".

Правобразам для стварэння талісмана стала панда. Першы іерогліф "бін" ("лёд") сімвалізуе чысціню і сілу, што з'яўляецца асаблівасцю зімовай Алімпіяды. У спалучэнні "дуньдунь" закладзены сэнс вялікадушнасці, здароўя, актыўнасці і зачаравання, што адпавядае цэласнаму вобразу панды і сімвалізуе моцнае здароўе і натхняе дух Алімпіяды, уласцівы зімовым алімпійцам.

Талісманам зімовых Паралімпійскіх гульняў у Пекіне 2022 года стаў "Сюэ Жунжун" у выглядзе кітайскага ліхтарыка. Іерогліф "сюэ" ("снег") сімвалізуе чысціню і зачараванне -- характэрныя рысы зімовых відаў спорту. "Жунжун" адлюстроўвае канцэпцыю абменаў, узаеманавучання паміж сусветнымі культурамі і гарманічнае развіццё. Ліхтарык з'яўляецца сімвалам радасці, дасягненняў, цеплыні і святла, што адлюстроўвае ідэю зімовых Паралімпійскіх гульняў, якая заключаецца ў баявым духу спартсменаў-паралімпійцаў і стымуле для ўсяго свету. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040