Прадстаўнік Кітая распавёў аб развіцці ядзернай энергетыкі і забеспячэнні ядзернай бяспекі ў краіне
  2019-09-18 14:57:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

63-я сесія Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ адкрылася ў Вене. Намеснік кіраўніка Нацыянальнага агенцтва КНР па атамнай энергіі Чжан Цзяньхуа прыняў удзел у пасяджэнні і распавёў прысутным пра развіццё ядзернай энергетыкі і забеспячэнне ядзернай бяспекі ў Кітаі.

Чжан Цзяньхуа заявіў, што галіна ядзернай энергетыкі ў Кітаі захоўвае высокія тэмпы развіцця. У краіне ўведзена ў эксплуатацыю 47 ядзерных рэактараў, яшчэ 11 знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва. У Кітаі паспяхова ідзе будаўніцтва праектаў з выкарыстаннем тэхналогіі рэактараў трэцяга пакалення кітайскай распрацоўкі "Хуалун-1" і дэманстрацыйных праектаў высакатэмпературнага рэактара з газавым астуджэннем, бесперапынна расце маштаб прымянення ядзерных тэхналогій.

Чжан Цзяньхуа падкрэсліў, што ўрад Кітая з вялікай увагай ставіцца да пытанняў ядзернай бяспекі. У верасні бягучага года Кітай выпусціў мемарандум "Ядзерная бяспека ў Кітаі", у якім даў усебаковае апісанне базавых прынцыпаў і палітычнай пазіцыі па пытаннях ядзернай бяспекі, прынятых у Кітаі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040