За 70 гадоў дабаўленая вартасць прамысловасці ў Кітаі вырасла больш чым у 971 раз
  2019-09-18 15:27:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дабаўленая вартасць прамысловасці ў Кітаі вырасла з 12 млрд юаняў ў 1952 г да 30 трлн юаняў у 2018 г. - у 971,6 раз. Гэта не столькі колькаснае, колькі якаснае змяненне.

У 1956 г. сышоў з канвеера першы кітайскі грузавік - "Вызваленне"; у 2018 г у Кітаі было выпушчана ўжо 27 млн 819 тысяч аўтамашын, і Кітай ужо многія гады захоўвае 1 месца ў свеце па вытворчасці аўтамабіляў. Развіццё аўтамабілебудавання з'яўляецца ўвасабленнем фразы "Зроблена ў Кітаі".

Адразу пасля ўтварэння КНР у краіне была вельмі слабая індустрыяльная база, назіралася тэхналагічнае адставанне, і ў той час Кітай мог вырабляць толькі вельмі абмежаваную колькасць вырабаў з пражы і тканіны, а імпартаваць даводзілася нават такія рэчы, як скураны абутак і туалетнае мыла. Зараз жа ў Кітаі ўжо створана сучасная эканоміка, і краіна займае першае месца ў свеце па аб'ёмах вытворчасці больш за 220 тавараў са спісу 500 асноўных прамысловых тавараў ААН. Кітай з'яўляецца абсалютным сусветным лідарам па развіцці апрацоўчай прамысловасці.

Паводле даных Сусветнага банка і зыходзячы з сапраўднага кошту долара, у 2010 г. Кітаю атрымалася абагнаць ЗША па дабаўленаму кошту апрацоўчай прамысловасці, што дазволіла яму заняць па гэтым паказчыку першае месца ў свеце і ўпэўнена захоўваць гэтае лідарства ўсе наступныя гады; у 2017 г на даданую вартасць апрацоўчай прамысловасці Кітая прыходзілася 27 працэнтаў ад агульнасусветнай, і Кітай стаў важным драйверам росту для прамысловасці ў глабальным маштабе.

Такія ўражлівыя лічбы кажуць пра пераход Кітая ад колькаснага да якаснага росту.

На пачатковым этапе пасля ўтварэння КНР больш за 80 працэнтаў кітайскага экспарту складалі неапрацаваныя тавары. Зараз жа ільвіная доля экспарту прыпадае на высокатэхналагічныя тавары і на тавары з высокім дабаўленым коштам. У 2018 г. экспарт тавараў электронікі склаў 9 трлн 600 млрд юаняў, што складае амаль 60 працэнтаў ад сукупнага кітайскага экспарту.

Навукова-тэхнічная моц Кітая, якая бесперапынна расце, надае невычэрпныя сілы нацыянальнай апрацоўчай прамысловасці. За час, які прайшоў пасля 18-га з'езда КПК, дзякуючы стратэгіі "Развіццё праз інавацыі", КНР атрымалася відавочна нарасціць прамысловы і інавацыйны патэнцыял. У 2017 г. у кітайскай буйной прамысловасці было зарэгістравана 934 тыс. патэнтаў, і як паведамляецца ў дакладзе Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, у 2017 г Кітай выйшаў на другое месца ў свеце па колькасці заявак на атрыманне патэнта, якія падаюцца.

З "сусветнай фабрыкі" Кітай ператвараецца ў краіну інавацый, а кітайская апрацоўчая прамысловасць імкліва рухаецца да "разумнай вытворчасці".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040