Кітай прэзентаваў ключавыя цягавыя кампаненты для цягніка на магнітнай падушцы з хуткасцю 600 км/г
  2019-09-19 15:20:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская чыгуначная кампанія CRRC Zhuzhou Locomotive прэзентавала ключавыя цягавыя кампаненты для цягніка на магнітнай падушцы з праектнай хуткасцю 600 км/г.

У параўнанні з традыцыйнымі электроннымі рухавікамі лінейны рухавік з доўгім статарам адрозніваецца больш простай канструкцыяй, больш высокай здольнасцю да руху па схіле, нізкім шумам, нізкім энергаспажываннем, а таксама больш хуткім запускам і тармажэннем, паведаміў прадстаўнік кампаніі Хэ Юньфэн.

У Кітаі хуткасныя цягнікі рухаюцца на максімальнай хуткасці 350 км/г, а хуткасць палёту пасажырскіх самалётаў абмежавана 800-900 км/г. Эксперты мяркуюць, што магнітны цягнік з хуткасцю 600 км/г дазволіць скараціць розніцу ў транспартнай хуткасці паміж экспрэс-цягнікамі і авіяцыяй.

Першы прататып цягніка на магнітнай падушцы праектнай хуткасцю 600 км/г сышоў з вытворчай лініі ў траўні 2019 года ў Ціндаа. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040