Сі Цзіньпін назваў абарону ракі Хуанхэ "важнай нацыянальнай стратэгіяй"
  2019-09-20 10:48:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў у сераду, што абарона экалагічнага асяроддзя і высакаякаснае развіццё басейна ракі Хуанхэ з'яўляюцца важнай нацыянальнай стратэгіяй. Ён зрабіў такую заяву падчас старшынства на нарадзе, які адбыўся ў рамках інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Хэнань.

"Абарона ракі Хуанхэ -- жыццёва важная для вялікага адраджэння кітайскай нацыі і яе ўстойлівага развіцця", -- сказаў Сі Цзіньпін. Спакойна на Хуанхэ -- стабільна ў краіне, заявіў кітайскі лідар, адзначыўшы, што кітайскі народ са старажытных часоў змагаецца супраць паводак і засух у басейне Хуанхэ, а пасля ўтварэння КНР у 1949 годзе і партыя, і дзяржава надаюць вялікае значэнне яе аздараўленню і асваенню .

Сі Цзіньпін таксама звярнуў увагу на існуючыя праблемы і цяжкасці, якія ўзнікаюць пры абароне ракі Хуанхэ, у пераліку якіх экалагічнае асяроддзе, складаная сітуацыя з захаваннем водных рэсурсаў і якасць развіцця, якую неабходна палепшыць. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040