Кітай запусціў новыя спадарожнікі дыстанцыйнага зандзіравання
  2019-09-20 10:50:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пяць новых спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання выведзены на зададзеную арбіту з касмадрома "Цзюцюань" у чацвер. Яны былі запушчаны ракетай-носьбітам "Чанчжэн-11" у 14:42 па пекінскім часе.

Запуск здзейснены ў рамках камерцыйнага спадарожнікавага праекта "Чжухай-1". Гэты праект накіраваны на стварэнне сістэмы спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання з 34 мікра-нанаспадарожнікаў, уключаючы спадарожнікі для атрымання відэамалюнка, гіперспектральныя і аптычныя спадарожнікі высокага вырашэння, а таксама радыёлакацыйныя і інфрачырвоныя спадарожнікі .

Ракета-носьбіт "Чанчжэн-11" распрацавана Кітайскім даследчым інстытутам ракетнай тэхнікі, а спадарожнікі -- Харбінскім політэхнічным інстытутам. Яны эксплуатуюцца Чжухайскай аэракасмічнай навукова-тэхнічнай кампаніяй "Арбіта".

Запуск ракет-носьбітаў "Чанчжэн" стаў 311-м па ліку. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040