Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас Сусветнай канферэнцыі апрацоўчай прамысловасці
  2019-09-20 15:44:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас Сусветнай канферэнцыі апрацоўчай прамысловасці, якая адкрылася ў пятніцу ў горадзе Хэфэй. У лісце ён адзначыў, што глабальная апрацоўчая прамысловасць перажывае глыбокія змены, патрабуючы ўзмацнення супрацоўніцтва і ўзаеманавучання паміж краінамі.

Сі Цзіньпін заклікаў усе краіны сумесна карыстацца магчымасцю, прынесенай новым вітком навукова-тэхналагічнай рэвалюцыі і трансфармацыі прамысловасці, нарошчваць патэнцыял тэхналагічных інавацый у апрацоўчай прамысловасці і прасоўваць пераўтварэнні ў аспектах якасці, эфектыўнасці і рухаючых сіл гэтай галіны. Кітай надае вялікае значэнне развіццю апрацоўчай прамысловасці, прытрымліваецца стратэгіі развіцця за кошт інавацый, разглядае прасоўванне высакаякаснага развіцця апрацоўчай прамысловасці як важнае звяно ў стварэнні мадэрнізаванай эканамічнай сістэмы, падкрэсліў кітайскі кіраўнік.

Паводле яго слоў, Кітай мае намер прасоўваць бурнае развіццё новых тэхналогій у апрацоўчай прамысловасці, уносіць пазітыўны ўклад у садзейнічанне высакаякаснаму развіццю глабальнай апрацоўчай прамысловасці, дасягненне сумеснага карыстання і ўзаемнага выйгрышу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040