Фармуецца самая паўночная кітайская пілотная зона свабоднага гандлю
  2019-09-20 15:46:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пілотная зона свабоднага гандлю ў правінцыі Хэйлунцзян (паўночна-ўсходні Кітай) выйшла на стадыю фарміравання пасля запуску паўмесяца таму. Самая паўночная кітайская ЗСГ будзе ўключаць у сябе тры часткі: Харбінскую, Хэйхэскую і Суйфэньхэскую.

У Харбіне стартавалі першыя буйныя праекты. Шэньчжэньскі індустрыяльны парк, да будаўніцтва якога прыступілі ў пачатку верасня, будзе цалкам размешчаны ў межах дадзенай часткі ЗСГ.

Новая зона, як адзначаецца, павінна спрыяць запазычанню перадавой кіраўніцкай канцэпцыі і рынкавых механізмаў, што добра зарэкамендавалі сябе ў першай кітайскай спецыяльнай эканамічнай зоне. У тэхнапарку будуць імкнуцца да стварэння чатырох індустрыяльных кластараў: у галіне інфармацыйных тэхналогій новага пакалення, новых матэрыялаў, "разумнай" вытворчасці і сучасных паслуг.

Неўзабаве за Шэньчжэньскім тэхнапаркам хутка з'явіцца яшчэ адзін буйны праект: пачалося будаўніцтва цэнтра міжнароднага гандлю Харбін-Паўночна-Усходняя Азія -- першага ў Харбінскай частцы ЗСГ буйнога выставачна-канферэнцыйнага комплексу. Яго плануецца ператварыць у гандлёвы порт глабальнага значэння, які будзе абслугоўваць камбініраваны камерцыйны, фінансавы, навукова-тэхнічны і выставачны кластар.

Апроч таго, на нарадзе было вырашана прыкласці намаганні для таго, каб ужо да канца верасня пачаў дзейнічаць універсальны цэнтр абслугоўвання ЗСГ. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040