Пекін лідзіруе ў АЦР па ўзроўні развіцця інавацыйнага асяроддзя
  2019-09-23 11:31:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

19 верасня Міжнародная кансалтынгавая кампанія ў сферы камерцыйнай нерухомасці CBRE апублікавала даклад «Тэхналагічныя гарады ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне: канкурэнцыя новай Сіліконавай даліны», у якім адзначаецца, што Пекін лідзіруе ў АЦР па ўзроўні развіцця інавацыйнага асяроддзя -- па інавацыйных умовах яго цалкам можна параўноўваць з Сіліконавай далінай.

У дакладзе адзначаецца, што Пекін і Шанхай займаюць 1-е і 3-е месцы ў рэйтынгу высакатэхналагічных гарадоў АЦР, яны з'яўляюцца прыярытэтным выбарам для традыцыйных і новых высакатэхналагічных кампаній, якія імкнуцца да шырокай дзейнасці ў АЦР. Кітайскія гарады Ханчжоу і Шэньчжэнь займаюць 6-е і 7-е месцы, і яны таксама вельмі прывабныя для тэхналагічных кампаній з-за цэлага шэрагу фактараў.

Кансультант і кіраўнік аддзела гандлёвых паслуг CBRE ў Кітаі Хуан Вэй паведаміла, што ў тэхналагічнай галіне Кітая назіраюцца беспрэцэдэнтныя тэмпы росту. Кітай мае вялікую колькасць навуковых і тэхналагічных спецыялістаў. Колькасць выпускнікоў у галіне навукі і тэхнікі, інжынерыі і матэматыкі дасягае 4 млн чалавек у год. Адначасова з гэтым урад прадпрымае комплексныя меры, матывуючы кітайскіх студэнтаў, якія завяршылі навучанне за мяжой, вяртацца ў Кітай.

У дакладзе таксама адзначаецца, што Чэнду, Нанкін, Ухань і Сіань з'яўляюцца новымі тэхналагічнымі гарадамі, іх канкурэнтаздольнасць у галіне інфраструктуры, палітыкі і правілаў, прэферэнцыйных мер, выгоды прыцягнення прафесіяналаў і ўзровень камфорту ўмоў жыцця бесперапынна растуць. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040