Кітай апублікаваў Белую кнігу аб прагрэсе ў галіне правоў чалавека за 70 гадоў
  2019-09-23 11:33:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай у нядзелю апублікаваў Белую кнігу пра прагрэс краіны ў галіне правоў чалавека за апошнія 70 гадоў.

Белая кніга пад назвай "У пошуках шчасця для народа: 70 гадоў развіцця сферы правоў чалавека ў Кітаі" была выпушчана Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР.

У дакуменце падкрэслілі, што ў цяперашні час кітайскі народ, пад цвёрдым кіраўніцтвам ЦК КПК, ядром якога з'яўляецца Сі Цзіньпін, працуе ўсімі сіламі для вялікага адраджэння кітайскай нацыі і ажыццяўлення плана «Два стагоддзі». Яго мэта - да стагоддзя заснавання КПК пабудаваць грамадства сярэдняй заможнасці, да стагоддзя ўтварэння КНР ажыццявіць сацыялістычную мадэрнізацыю. У будучыні, па меры ўсебаковага стварэння сярэднезаможнага грамадства і мадэрнізацыі дзяржавы, кітайскі народ атрымае больш шырокія правы.

У дакуменце ўказваецца, што Кітай, які нязменна разглядае правы на існаванне і развіццё як важнейшыя і фундаментальныя правы чалавека, прыкладае намаганні да паляпшэння дабрабыту народа шляхам развіцця з мэтай удасканалення сістэмы абароны правоў чалавека.

У белай кнізе пералічаны цэлы шэраг дасягненняў краіны, у тым ліку эфектыўная гарантыя права на харчаванне, ліквідацыя абсалютнай беднасці, прыкметнае павышэнне ўзроўню жыцця, надзейная абарона бяспекі пітной вады, значнае паляпшэнне жыллёвых умоў, больш зручны грамадскі транспарт, паляпшэнне сістэмы аховы здароўя для народа, удасканаленне сістэмы сацыяльнай дапамогі, а таксама ўдасканаленне паштовых і тэлекамунікацыйных паслуг.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040