Кітай з'яўляецца адзінай у свеце дзяржавай з усімі прамысловымі катэгорыямі
  2019-09-23 16:44:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За мінулыя 70 гадоў у Кітаі прамысловая дабаўленая вартасць вырасла больш чым у 970 разоў, была сфарміравана незалежная цэласная сучасная прамысловая сістэма. Кітай з'яўляецца адзінай дзяржавай у свеце, якая мае ўсе прамысловыя катэгорыі ў адпаведнасці з прынятай ААН прамысловай класіфікацыяй. Пра гэта ў пятніцу заявіў міністр прамысловасці і інфарматызацыі КНР Мяа Вэй на прэс-канферэнцыі.

На працягу апошніх 70 гадоў з моманту заснавання Кітайскай Народнай Рэспублікі, асабліва, пасля правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці па краіне, у Кітаі назіралася прыкметнае развіццё ў галіне прамысловасці. За некалькі дзесяцігоддзяў Кітай прайшоў шлях індустрыялізацыі, якую праходзілі іншыя развітыя краіны на працягу некалькіх сотняў гадоў.

Паводле даных Сусветнага банка, з улікам бягучаго кошту амерыканскага долара, упершыню ў 2010 годзе па дабаўленым кошце апрацоўчай прамысловасці Кітай абагнаў ЗША і стаў найбуйнейшай у свеце дзяржавай у галіне апрацоўчай прамысловасці. У 2018 годзе на дабаўленую вартасць названай прамысловасці Кітая прыходзілася звыш 28 прац. ад сусветнай долі, якая стала важным рухавіком глабальнага прамысловага росту.

"Да прыкладу, у 1949 годзе аб'ём вытворчасці сталі ў Кітаі склаў усяго 158 тыс. тон, што склала ўсяго толькі 0,1 прац. сусветнай вытворчасці сталі. У 2018 годзе аб'ём вытворчасці сталі ў краіне ўжо перавысіў 900 млн тон, што складае палову аб'ёму сусветнай вытворчасці сталі на працягу доўгага часу ", - сказаў Мяа Вэй.

Паводле яго слоў, Кітай надае вялікае значэнне будаўніцтву прамысловай сістэмы. У Кітаі, які прайшоў шлях 70-гадовага развіцця, ужо існуе 41 асноўная прамысловая катэгорыя, 207 прамысловых падкатэгорый і 666 малых прамысловых падкатэгорый.

Разам з гэтым, пастаянна павышаецца ўзровень тэхналагічных інавацый. У 2017 годзе колькасць дзеючых патэнтаў на вынаходніцтвы вядучых прамысловых прадпрыемстваў з гадавым прыбыткам кожнага ад асноўнай гаспадарчай дзейнасці ад 20 млн юаняў і вышэй дасягнула 934 тыс. Калі ў мінулым некаторыя тэхналогіі стараліся дагнаць сусветны ўзровень, то сёння яны ўжо занялі лідзіруючыя пазіцыі ў свеце.

У апошнія гады Кітай таксама дамогся пазітыўных вынікаў у развіцці інтэлектуальнай вытворчасці. У 2018 годзе валавы аб'ём прадукцыі ў сферы лічбавай эканомікі дасягнуў 31,3 трлн юаней, заняўшы другое месца ў свеце.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040