Сі Цзіньпін правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Ірака Адэль Абдэлем Махдзі
  2019-09-24 10:56:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў у Пекіне правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Ірака Адэль Абдэлем Махдзі. Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і Ірак звязаны глыбокім традыцыйным сяброўствам. У мінулым годзе бакі сумесна адзначылі 60-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі. Сёлета спаўняецца 70-годдзе ўтварэння КНР. Знаходзячыся на новай адпраўной кропцы ў гісторыі, Кітай гатовы сумесна з Іракам спрыяць таму, каб двухбаковыя адносіны стратэгічнага партнёрства бесперапынна падымаліся на новыя прыступкі развіцця.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што кітайскі бок цвёрда падтрымлівае прыкладзеныя Іракам намаганні па абароне свайго дзяржаўнага суверэнітэту, незалежнасці, адзінства і тэрытарыяльнай цэласнасці і выступае супраць знешніх сіл ва ўнутраныя справы Ірака. Кітай віншуе Ірак з буйной перамогай у вайне супраць тэрарызму і гатовы працягваць актыўна падтрымліваць і дапамагаць Іраку ў барацьбе з тэрарызмам і ў аднаўленні краіны з тым, каб дамагчыся доўгатэрміновага парадку, стабільнасці і развіцця ў краіне.

Лідар КНР завастрыў увагу на тым, што Кітай адным з першых далучыўся да аднаўлення эканомікі Ірака, тэрміны ўдзелу ў ім -- самыя доўгія, а праекты атрымалі найбольшае распаўсюджанне і характарызуюцца шырокім спектрам супрацоўніцтва. Кітай гатовы ўзмацняць спалучэнне сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху" з праграмай рэканструкцыі Ірака, прасоўваць двухбаковае супрацоўніцтва ў нафтавай галіне, у галіне будаўніцтва інфраструктуры і іншых сферах. Кітай і Ірак – старажытныя культуры, у сувязі з чым бакам неабходна актыўна развіваць гуманітарныя абмены. Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што Ірак працягне прымаць магутныя меры для забеспячэння бяспекі кітайскіх устаноў і супрацоўнікаў на тэрыторыі Ірака. Кітайскі бок гатовы ўзмацняць супрацоўніцтва ў галіне бяспекі і правапрымянення.

Сі Цзіньпін адзначыў, што бягучая сітуацыя на Блізкім Усходзе і ў раёне заліва застаецца складанай. Зацікаўленыя бакі павінны з дапамогай дыялогу, перамоў і іншых мірных сродкаў належным чынам вырашаць узаемныя супярэчнасці і рознагалоссі, агульнымі намаганнямі забяспечваць мір і стабільнасць у рэгіёне. Кітай гатовы падтрымліваць сувязі з адпаведнымі бакамі, уключаючы Ірак.

Адэль Абдэль Махдзі, у сваю чаргу, павіншаваў Кітай з 70-годдзем утварэння КНР. Ён адзначыў, што Кітай цвёрда абараняе дзяржаўны суверэнітэт, незалежнасць і нацыянальную годнасць. Кітай служыць важнай апорай у справе забеспячэння міру, стабільнасці і гармоніі ва ўсім свеце. Прайшоўшы праз войны і ўнутраныя беспарадкі, Ірак ад усёй душы ўдзячны Кітаю за яго неацэнную падтрымку ў барацьбе з тэрарызмам і ў аднаўленні краіны. Ірак гатовы ў рамках сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху" паглыбляць дзелавое супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў розных галінах. Ірак актыўна імкнецца да змякчэння рэгіянальнай напружанасці, пазбягае ваеннай канфрантацыі і гатовы ўзмацняць узаемадзеянне і каардынацыю з кітайскім бокам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040