Сі Цзіньпін наведаў выставу дасягненняў у азнаменаванне 70-й гадавіны ўтварэння КНР
  2019-09-24 10:59:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні 70-й гадавіны ўтварэння КНР старшыня КНР Сі Цзіньпін наведаў Пекінскі выставачны цэнтр, дзе праходзіць выстава "Вялікі шлях, бліскучыя дасягненні: выстава дасягненняў у азнаменаванне 70-й гадавіны ўтварэння КНР ". на выставе ён падкрэсліў, што за 70 гадоў КПК заставалася вернай першапачатковай мэце, заўсёды памятала аб сваёй місіі, гуртавала і вяла за сабой шматнацыянальны народ краіны, каб пераадолець усе цяжкасці і перашкоды.

За 70 гадоў Кітай дамогся гістарычных вынікаў, зведаў гістарычныя змены, у поўнай меры прадэманстраваўшы, што толькі КПК можа весці за сабой краіну, толькі сацыялізм можа выратаваць краіну, толькі палітыка рэформаў і адкрытасці можа развіваць Кітай, сацыялізм і марксізм, толькі шлях сацыялізму з кітайскай спецыфікай можа прывесці Кітай да росквіту і ўзбагачэння. Неабходна прадэманстраваць грандыёзны ход развіцця Кітая, бліскучыя дасягненні і каштоўны вопыт, каб натхніць партыю і ўсе народнасці краіны яшчэ больш цесна згуртавацца вакол ЦК КПК, высока несці сцяг сацыялізму з кітайскай спецыфікай, каб згуртавацца і імкліва рушыць наперад, а таксама нястомна прыкладаць намаганні дзеля вырашальнага бою за ўсебаковую пабудову сярэднезаможнага грамадства, вялікай перамогі сацыялізму з кітайскай спецыфікай у новую эпоху, ажыццяўлення кітайскай мары аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі і рэалізацыі памкненняў народа да выдатнага жыцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040