У Пекіне прайшла цырымонія пачатку вяшчання сельскагаспадарчага канала на Цэнтральным тэлебачанні Кітая медыя-групы China Media Group
  2019-09-24 11:16:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урачыстая цырымонія пачатку вяшчання сельскагаспадарчага канала на Цэнтральным тэлебачанні Кітая, які належыць дзяржаўнай медыя-групе China Media Group, адбылася сёння ў кітайскай сталіцы. Член Палітбюро ЦК КПК, начальнік аддзела прапаганды ЦК КПК Хуан Куньмін прыняў удзел у мерапрыемстве і выступіў з прамовай.

Падчас свайго выступлення Хуан Куньмін падкрэсліў неабходнасць добрасумленнага вывучэння і ажыццяўлення важных указанняў і ідэй генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна. Узяўшы афіцыйнае адкрыццё канала ў якасці кропкі адліку, варта накіраваць голас партыі ў шырокія вёскі, эфектыўна служыць на карысць вытворчасці і жыцця сялянскіх мас, энергічна прасоўваць палітыку інтэнсіўнай ліквідацыі беднасці і стратэгію адраджэння вёсак, а таксама зрабіць сельскагаспадарчы канал асаблівым і падняць яго ўзровень.

Хуан Куньмін таксама адзначыў, што генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін выказаў асобнае віншаванне з пачаткам вяшчання сельскагаспадарчага канала на Цэнтральным тэлебачанні Кітая медыя-групы China Media Group, глыбока растлумачыў велізарнае значэнне яго адкрыцця, прадставіў стратэгію і даў распараджэнні ў дачыненні да рэалізацыі работ у сельскай гаспадарцы, на сяле і сярод сялянства, высунуў выразныя патрабаванні да прапаганды ўказаных работ, што ў поўнай меры раскрыла павышаную ўвагу ЦК КПК да гэтага накірунку і цёплы клопат пра шматлікіх сялян і перадавых работніках ўсёй краіны, занятых у гэтай сферы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040