Кітайскі інтэрнэт-гігант інвесціруе ў свінагадоўлю
  2019-09-24 16:46:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі інтэрнэт-гігант NetEase абвясціў аб будаўніцтве буйных свінагадоўчых магутнасцяў. Свінаферма NetEase будзе пабудавана ў горадзе Шаасін правінцыі Чжэцзян на ўсходзе КНР. Штогод яна будзе пастаўляць на рынак да паўмільёна свіней.

Рашэнне інвесціраваць у свінагадоўлю інтэрнэт-карпарацыя прыняла ў сувязі з эпідэміяй атыповай чумы свіней, якая за год выкасіла ў КНР трэцюю частку пагалоўя свіней. У выніку да жніўня 2019-га цэны на свініну па краіне падскочылі на 46,7% у гадавым вылічэнні. Гэта не толькі стала асноўным драйверам інфляцыі па краіне, але і сур'ёзна ўдарыла па прадуктовай бяспецы, бо на свініну прыходзіцца 60% ад агульнага спажывання мяса ў Паднябеснай.

Спрабуючы вырашыць існуючыя праблемы, улады КНР пачалі шчодра субсідзіраваць свінагадоўлю, а таксама пастанавілі стварыць стратэгічныя рэзервы свініны на месцах. Афіцыйны Пекін паставіў задачу на 95% забяспечваць спажыванне свініны ў КНР за кошт унутранай вытворчасці. Усё гэта стварыла павышаны попыт на будаўніцтва новых свінафермаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040