За 70 гадоў з моманту ўтварэння КНР нацыянальны ВУП вырас у 175 разоў, паведаміў 24 верасня кіраўнік Дзяржстата Нін Цзічжэ. Паводле яго слоў, за справаздачны перыяд ВУП у пераліку на душу насельніцтва ў Кітаі вырас у 71 разоў, а наяўныя даходы насельніцтва -- у 60 разоў.
Кітай -- найбуйнейшая ў свеце краіна па аб'ёмах прамысловай вытворчасці, яна займае першыя радкі па маштабах вытворчасці 220 відаў прамысловай прадукцыі. КНР таксама знаходзіцца на першым месцы ў свеце па маштабах вытворчасці электраэнергіі, працягласці высакахуткасных чыгунак і шашы. Кітай пры гэтым падтрымлівае высокія тэмпы развіцця сельскай гаспадаркі. Ён стаіць на першым месцы ў свеце па вытворчасці збожжавых і мяса.
У апублікаванай Белай кнізе па правах чалавека ў Кітаі падкрэсліваецца, што Кітай змог накарміць 20% насельніцтва планеты, валодаючы толькі 9% сусветнага фонду ворных зямель і 6,6% сусветных запасаў прэснай вады. Нін Цзічжэ падкрэсліў, што дзякуючы актыўнаму эканамічнаму развіццю Кітаю ўдалося практычна цалкам выкараніць галечу, а з 1949 года сярэдняя працягласць жыцця ў краіне павялічылася больш чым у два разы: 77 гадоў. - Р -