Ван І прыняў удзел у саміце ААН па клімаце
  2019-09-24 16:53:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Спецыяльны прадстаўнік старшыні КНР Сі Цзіньпіна, член Дзяржсавета, міністр замежных спраў Кітая Ван І прысутнічаў у панядзелак на саміце ААН па мерах у галіне змены клімату ў штаб-кватэры міжнароднай арганізацыі ў Нью-Ёрку. Саміт узначаліў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

У сваёй заяве Ван І адзначыў, што змяненне клімату з'яўляецца агульным выклікам, неабходна аб'яднаць намаганні для вырашэння праблемы змянення клімату, звязанай з будучым лёсам чалавецтва. Краіны павінны быць упэўнены ў перамозе, трывалыя ў дзеяннях, шчырыя ў супрацоўніцтве. Неабходна выконваць абавязацельствы, рэалізаваць Парыжскае пагадненне па клімаце і збор правілаў яго рэалізацыі, спрыяць дасягненню станоўчых вынікаў як на саміце, так і на 25-й сесіі канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату. Неабходна арганічна спалучаць супрацьстаянне змены клімату і садзейнічанне эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю, стымуляваць паскарэнне пераходу да нізкавугляроднага развіцця. Сусветная супольнасць павінна выконваць прынцып агульнай, але дыферэнцыраванай адказнасці, аказваць дапамогу краінам, якія развіваюцца, у павышэнні здольнасці супрацьстаяць зменам клімату.

Ван І адзначыў, што Кітай бесперапынна робіць новыя крокі ў барацьбе са зменай клімату. Кітай рэалізуе новую канцэпцыю развіцця і рашуча ідзе па шляху нізкавугляроднага і ўстойлівага развіцця. Кітай мае намер з усёй сур'ёзнасцю выконваць абавязацельствы Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату і Парыжскага пагаднення па клімаце для дасягнення пастаўленай мэты ўнясення ўласнага ўкладу ва ўстаноўленыя тэрміны. Кітай будзе акумуляваць сілы для міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе са зменай клімату.

Ван І падкрэсліў, што Кітай надае вялікае значэнне будаўніцтву экалагічнай цывілізацыі. Краіна вылучае новыя ініцыятывы для глабальных дзеянняў па барацьбе са зменай клімату і дае падтрымку для дасягнення мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця. Ён выказаў упэўненасць, што ўсе краіны пабудуюць прыгожы і квітнеючы свет з адзіным лёсам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040