У Пекіне адкрыўся новы міжнародны аэрапорт
  2019-09-25 10:55:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пекін 25 верасня ўвёў у эксплуатацыю новы міжнародны аэрапорт. Першыя пасажырскія рэйсы з аэрапорта «Дасін» адправяцца ў 15:45 па пекінскім часе ў Гуанчжоу і Шанхай.

Агульная плошча тэрміналаў новай паветранай брамы складае 313 тыс. кв. метраў. Аэрапорт мае чатыры ўзлётна-пасадачныя паласаы, за год ён зможа абслугоўваць да 45 млн пасажыраў. У будучыні яго магутнасці плануецца пашырыць да 100 млн пасажыраў і чатырох мільёнаў тон грузаў.

На праект было выдаткавана 80 млрд юаняў, і ён можа пахваліцца мноствам унікальных інжынерных рашэнняў. Так, тут пабудаваны найбуйнейшы ў Азіі аднапралётны авіяангар, даўжыня якога складае 405 метраў. Унутры ангара змогуць адначасова размяшчацца адразу два супер-лайнеры «Эйрбас» А-380, тры «Боінгі-777» і шэсць вузкафюзеляжных самалётаў накшталт «Эйрбас» А-320. Складанасць праекта заключаецца ў тым, што ўнутры канструкцыі няма ніводнай апорнай калоны, каб забяспечыць бесперашкодны праход самалётаў. Тым не менш, інжынерам удалося не толькі вырашыць гэту задачу, але і зрабіць апорныя канструкцыі значна больш лёгкімі.

У «Дасіне» таксама стварылі ўласнае штучнае балота плошчай 420 тыс. кв. метраў. Яно стала часткай праекта «аэрапорт-губка», які мае на ўвазе эфектыўны адвод дажджавых вод ад узлётна-пасадачных палос і іх наступнае выкарыстанне ў абслугоўванні паветраных тэрміналаў. Сабраная з усяго аэрапорта дажджавая вада будзе спачатку ачышчацца, праходзячы праз штучнае балота, а затым запасіцца ў адмысловым рэзервуары аб'ёмам 2,7 млн кубаметраў. Адтуль вада будзе паступаць у тэрміналы -- выкарыстоўвацца для палівання кветак, на аўтамыйках і для іншых гаспадарчых патрэб. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040