Кітай раскрыў падрабязнасці ваеннага парада ў гонар 70-годдзя КНР
  2019-09-25 11:07:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай раскрыў падрабязнасці ваеннага парада ў гонар 70-годдзя КНР, які адбудзецца 1 кастрычніка на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне.

Парад будзе доўжыцца 80 хвілін. У ім возьмуць удзел 15 тыс. салдат і афіцэраў, 160 самалётаў і верталётаў, 580 адзінак ваеннай тэхнікі. Пра гэта заявіў 24 верасня намеснік кіраўніка кіруючай групы па арганізацыі парада генерал-маёр Цай Чжыцзюнь. Паводле яго слоў, суправаджаць парад будзе ваенны аркестр у складзе 1300 чалавек.

«У цэлым маючы адбыцца ваенны парад па маштабах перасягне папярэднія», -- адзначыў высакапастаўлены вайсковец. Ён пацвердзіў, што на парадзе будуць прадэманстраваны найноўшыя ўзоры ўзбраенняў Народна-вызваленчай арміі Кітая. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040