На цырымоніі адкрыцця гэтага мерапрыемства пасол КНР у Беларусі Цуй Цімін адзначыў, што кінафестываль прымеркаваны да 70-годдзя ўтварэння КНР і закліканы адлюстраваць лепшыя традыцыі кітайскай кінаіндустрыі і рэаліі развіцця краіны.
Першым паказаным на фестывалі кінафільмам была "Блукаючая зямля", на стварэнне якога пайшло два гады. Кінастужкі будуць паказаны ў Кітайскім культурным цэнтры, які разам з пасольствам КНР, Цэнтрам культурнага абмену паміж Кітаем і замежнымі краінамі, Кітайскай кінакарпарацыяй стаў арганізатарам кінафестывалю. - Р -