Сі Цзіньпін абвясціў аб адкрыцці пекінскага міжнароднага аэрапорта "Дасін"
  2019-09-26 10:09:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння абвясціў аб афіцыйным адкрыцці пекінскага міжнароднага аэрапорта "Дасін". Ён падкрэсліў, што новы аэрапорт, пабудаваны за 5 гадоў, прадэманстраваў майстэрства Кітая ў інжынерна-будаўнічых працах. Аэрапорт таксама стаў доказам палітычных пераваг кіраўніцтва КПК і сацыялістычнай сістэмы ў Кітаі, якая можа мабілізаваць усе рэсурсы дзеля велізарных дасягненняў.

Сі Цзіньпін праехаў на метро да пекінскага міжнароднага аэрапорта "Дасін". У дарозе ён пацікавіўся аб дызайне і вытворчасці чыгуначных цягнікоў, коштах на квіткі, зносінах з іншымі лініямі перавозак. Ён падкрэсліў, што развіццё транспарту павінна апярэджваць гарадскую мадэрнізацыю, а "Дасін" павінен у поўнай меры адыграць сваю ролю ў абслугоўванні скаардынаванага развіцця рэгіёна Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй.

Па прыбыцці ў аэрапорт Сі Цзіньпін заслухаў даклад аб будаўніцтве інтэграванай транспартнай сістэмы аэрапорта і высока ацаніў будаўніцтва спадарожнай транспартнай інфраструктуры аэрапорта. Падчас агляду залы рэгістрацыі на рэйсы Сі Цзіньпін назваў аэрапорт знакавым праектам Пекіна. Ён таксама падкрэсліў неабходнасць будаўніцтва большай колькасці перадавых авіяцыйных вузлоў і ўдасканаленых комплексных транспартных сістэм.

У міжнароднай зоне вылету аэрапорта Сі Цзіньпін сустрэўся з асобамі, адказнымі за будаўніцтва і функцыянаванне аэрапорта. Ён сказаў, што новы аэрапорт прадэманстраваў амбіцыі і стратэгічны падыход кітайскага народа, а таксама дух і сучаснае майстэрства нацыі.

Міжнародны аэрапорт "Дасін" абсталяваны чатырма ўзлётна-пасадачнымі палосамі і 268 месцамі паркоўкі самалётаў. У лютым бягучага года аэрапорт паспяхова завяршыў праверку гатоўнасці прымаць паветраныя судны. - Р -

1  2  3  4  5  6  
каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040