Першая рэгіянальная штаб-кватэра Медыякарпарацыі Кітая - галоўны офіс у дэльце ракі Янцзы і горадзе Шанхаі - хутка будзе здадзена ў эксплуатацыю.
Штаб-кватэра размешчаная ў раёне «Порта міжнародных СМІ» на беразе ракі Хуанпу ў раёне Сюйхуэй. Агульная будаўнічая плошча офіса - каля 265 тысяч квадратных метраў. Гэта офісныя будынкі першага класа «А» плошчай у 100 тысяч квадратных метраў, павільёны культурнага прызначэння плошчай у 23 тысячы квадратных метраў і будынкі камерцыйнага прызначэння плошчай у 50 тысяч квадратных метраў. У цяперашні час у эксплуатацыю здадзена ўжо 8 будынкаў.