Медыякарпарацыя Кітая адкрыла ў Шанхаі першую рэгіянальную штаб-кватэру і Цэнтр шматмоўнага дубліравання фільмаў і серыялаў
  2019-09-26 16:43:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першая рэгіянальная штаб-кватэра Медыякарпарацыі Кітая адкрылася ў Шанхаі. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел член Палітбюро ЦК КПК, сакратар парткама горада Шанхай Лі Цян, намеснік загадчыка Аддзела прапаганды ЦК КПК, кіраўнік Медиакорпорации Кітая Шэнь Хайсюн і намеснік сакратара парткама Шанхая і мэр горада Ін Юн. У той жа дзень пачаў працу і Цэнтр шматмоўнага дубліравання фільмаў і серыялаў.

Шэнь Хайсюн нагадаў прысутным, што 26 верасня 2018 года старшыня КНР Сі Цзіньпін ў віншавальным пасланні, адпраўленым з нагоды 60-годдзя з дня заснавання Цэнтральнага ТБ Кітая і айчыннага тэлебачання, высока ацаніў дасягненні Медыякарпарацыі Кітая, заклікаў работнікаў тэлебачання імкнуцца да стварэння сусветных першакласных медый. За мінулы год быў дасягнуты шэраг новых поспехаў. Адкрыццё рэгіянальнай штаб-кватэры - рэгіянальнага офіса ў дэльце ракі Янцзы і Шанхаі, па словах Шэнь Хайсюна, стала адным з канкрэтных крокаў для рэалізацыі загаду генсакратара ЦК КПК.

Штаб-кватэра размешчаная ў раёне «Порта міжнародных СМІ» на беразе ракі Хуанпу ў раёне Сюйхуэй. Агульная плошча офіса - каля 265 кв.м. Гэта офісныя будынкі вышэйшага класа плошчай 100 тысяч квадратных метраў, павільёны культурнага прызначэння плошчай 23 тысячы квадратных метраў і будынкі камерцыйнага прызначэння плошчай 50 тысяч квадратных метраў. У цяперашні час у эксплуатацыю здадзены ўжо 8 будынкаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040