Медыякарпарацыя Кітая пачала ўсебаковыя пераўтварэнні
  2019-09-27 09:03:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Год таму старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст з нагоды 60-годдзя стварэння Цэнтральнага тэлебачання Кітая і 60-годдзя нараджэння тэлебачання ў КНР. У гэты дзень Медыякарпарацыя Кітая, у якую ўваходзіць былое ЦТ, Народнае радыё і Міжнароднае радыё Кітая, пачала працу па ўсебаковым пераўтварэнні радыё- і тэлеперадач, а таксама іншых фарматаў інфармацыйнага вяшчання.

Як паведамляецца, пераўтварэнні датычацца 19 частот тэлевяшчання, 17 частот унутранага радыёвяшчання, радыёпраграм вонкавага вяшчання на 44 замежных мовах, а таксама галоўных платформаў новых медыя, трох важных цэнтральных навінавых парталаў у краіне, мабільнага навінавага дадатку ЦТ. Канцэпцыя пераўтварэнняў дае наступную градацыю медыя: мабільныя дадаткі займаюць галоўнае месца, парталы – другое; далей ідуць тэле-радыёстанцыі, якія знаходзяцца на адной па значнасці пазіцыі. Тэхналагічныя падставы высакаякаснага развіцця карпарацыі -- 5G + 4K/8K + AI.

Як стала вядома, з паглыбленнем працэсу пераўтварэнняў у карпарацыі будзе канчаткова ажыццёўлена рэканструкцыя, накіраваная на стварэнне аб'яднаных сродкаў масавай інфармацыі. На аснове каардынацыі і канцэнтрацыі такіх рэсурсаў, як новыя СМІ, традыцыйныя радыё і тэлебачанне, будуць сфарміраваны кластары выпускаў навін, агульных праграм, праграм, якія распавядаюць пра эканоміку і фінансы, літаратуру і мастацтва, грамадска-палітычныя праграмы, якія прадстаўляюць лепшыя прадукты СМІ.

Паводле слоў спецыялістаў, Медыякарпарацыя Кітая будзе і далей умацоўваць і пашыраць сваю пазіцыю, старанна фарміраваць першакласныя міжнародныя медыя з велізарнымі магчымасцямі і уплывам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040