Alibaba прадставіла звышхуткі чып лагічнага вываду AI
  2019-09-27 15:05:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Alibaba Group прадставіла свой першы высокапрадукцыйны чып AI -- Hanguang 800. Новы чып быў прадстаўлены на канферэнцыі Apsara-2019 года ў Ханчжоу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая.

Распрацаваны даччынай кампаніяй Alibaba Pingtouge Semiconductor чып, які ўяўляе сабой нейронавы працэсар, мае вылічальную магутнасць у 10 разоў больш, чым у традыцыйных графічных працэсараў. Ён можа апрацоўваць 78500 фатаграфій за секунду. Hanguang 800, як чакаецца, значна павысіць вылічальную эфектыўнасць Alibaba ў візуальным пошуку, сказаў кіраўнік Акадэміі Damo Alibaba Чжан Цзяньфэн. Паводле яго слоў, Hanguang 800 стаў першым крокам на доўгім шляху Alibaba да тэхналагічнай кампаніі з сінэргетычным развіццём напрамкаў праграмнага і апаратнага забеспячэння.

Канферэнцыя Аpsara, раней вядомая як канферэнцыя распрацоўнікаў хмарных тэхналогій, з'яўляецца самай ранняй платформай, якая дэманструе інавацыі такіх распрацоўнікаў у Кітаі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040