Ван І выступіў на агульных дэбатах 74-й сесіі ГА ААН
  2019-09-29 10:10:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
У пятніцу член Дзяржсавета, міністр замежных спраў Кітая Ван І прыняў удзел у агульных дэбатах 74-й сесіі ГА ААН у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Ён сказаў, што за мінулыя 70 гадоў КНР бесперапынна інтэгравалася са светам. Кітай з дапамогай уласнага развіцця актыўна садзейнічае росквіту на ўсёй планеце.

Ван І заявіў, што буйныя дзяржавы нясуць асаблівую адказнасць за падтрыманне міжнароднай стабільнасці, пастаянныя члены СБ павінны паказваць прыклад у гэтым стаўленні. "Мы падтрымліваем новыя намаганні генеральнага сакратара Антоніу Гутэрыша па рэфармаванні сістэмы ААН для павышэння яе эфектыўнасці і справядлівасці", -- заявіў Ван І, адзначыўшы, што КНР падрыхтавала восем тысяч чалавек для ўдзелу ў міратворчых аперацыях. Ён заявіў, што не варта заставацца абыякавымі да тэндэнцыі ўзмацнення ўнілатэралізму. Для захавання міжнароднага парадку неабходны законы і правілы, самавольныя дзеянні могуць выклікаць хаос ў свеце. Магчымасці новай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якія належаць усяму свету, асобныя краіны не павінны манапалізаваць і тым больш перашкаджаць інавацыйным намаганням іншых дзяржаў.

Кітай выступае супраць разгортвання ракет сярэдняй далёкасці наземнага базіравання ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне і настойліва заклікае краіны з найбуйнейшымі ядзернымі арсеналамі эфектыўна выконваць асаблівыя і прыярытэтныя абавязацельствы па ядзерным раззбраенні.

Ван І заявіў, што ўсе краіны павінны састыкаваць Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года са сваімі сярэдне- і доўгатэрміновымі стратэгіямі развіцця і імкнуцца да ажыццяўлення якаснага развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040