У Пекіне прайшоў прыём у гонар замежных спецыялістаў у азнаменаванне 70-й гадавіны ўтварэння КНР
  2019-09-29 10:34:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прыём у гонар замежных спецыялістаў у азнаменаванне 70-й гадавіны ўтварэння КНР прайшоў вечарам у суботу ў Доме народных сходаў, на якім прысутнічаў і выступіў з прамовай член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, намеснік прэм'ера Дзяржсавета Хань Чжэн.

Хань Чжэн, у першую чаргу, ад імя ўрада Кітая і старшыні КНР Сі Цзіньпіна выказаў сардэчную падзяку і перадаў шчырае прывітанне ўсім замежным спецыялістам і сябрам з міжнароднай супольнасці, якія аказваюць клопат, падтрымку і ўдзел у палітыцы рэформаў і адкрытасці і мадэрнізацыі Кітая.

Хань Чжэн адзначыў, што развіццё Кітая ўжо знаходзіцца на новай адпраўной кропцы ў гісторыі, кітайскі народ у цяперашні час нястомна змагаецца за канчатковую ўсебаковую пабудову сярэднезаможнага грамадства, атрыманне вялікай перамогі сацыялізму з кітайскай спецыфікай у новую эпоху, рэалізацыю кітайскай мары па вялікім адраджэнні кітайскай нацыі. Кітай цвёрда прытрымліваецца курсу "развіццё - галоўная задача, кваліфікаваныя кадры - галоўны рэсурс, інавацыі - галоўная рухаючая сіла", усяляк ажыццяўляе стратэгію развіцця, рухавіком якой выступаюць інавацыі, а таксама прасоўвае высакаякаснае развіццё эканомікі. Людзі – гэта кампанент, які мае найбольш крэатыўную энергію, у сувязі з чым Кітай мае намер паскорыць падрыхтоўку і фарміраванне вялікай каманды спецыялістаў міжнароднага ўзроўню, уключаючы стратэгічныя навукова-тэхнічныя кадры, вядучых спецыялістаў у галіне навукі і тэхнікі, маладых навукова-тэхнічных работнікаў і наватараў высокага ўзроўню.

Хань Чжэн адзначыў, што справы Кітая атрымліваюць падтрымку народаў усяго свету, гэта справа па навучанні і адкрытасці свету, справа па супрацоўніцтве з усімі краінамі свету. Кітай з пазіцыі яшчэ большай адкрытасці і інклюзіўнасці ўсёй душой гатовы вучыцца ў народаў усяго свету, рашуча ажыццяўляць палітычны курс па прыцягненні яшчэ больш актыўных, адкрытых і эфектыўных кадраў. "Мы шчыра вітаем прыезд яшчэ большай колькасці замежных спецыялістаў у Кітай для вядзення інавацыйнай дзейнасці, запрашаем выбітных і таленавітых людзей з усяго свету да ўдзелу ў мадэрнізацыі Кітая з тым, каб унесці яшчэ большы ўклад у фарміраванне чалавечай супольнасці з адзіным лёсам, справу па забеспячэнні міру і развіцця ва ўсім свеце і прагрэсу чалавецтва.

У прыёме прынялі ўдзел у агульнай колькасці больш за 1800 замежных спецыялістаў, якія доўгі час працуюць у Кітаі, і іншыя замежныя эксперты са сваімі сем'ямі, а таксама адказныя асобы Цэнтральнага ўрада Кітая, органаў дзяржаўнай улады і горада Пекіна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040