27 верасня ў Пекіне быў ухвалены старт прамой трансляцыі з прымяненнем найноўшага стандарту якасці, цырымонія была праведзена Медыякарпарацыяй Кітая сумесна з Дзяржаўным упраўленнем Кітая па пытаннях кінематаграфіі. На мерапрыемстве намеснік начальніка Аддзела прапаганды ЦК КПК, генеральны дырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн адзначыў, што гэта яшчэ адна інавацыйная практыка, накіраваная на паскарэнне прасоўвання высакаякаснага развіцця і актыўную пабудову цалкам новай структуры «5G + 4K / 8K + AI».
Рабочая група Медыякарпарацыі Кітая пачала падрыхтоўчую работу да прамой трансляцыі яшчэ за паўгода да пачатку маштабнай падзеі, для таго, каб прадставіць гледачам ідэальную карціну таго, што адбываецца. На думку многіх спецыялістаў, гэты эфір увойдзе ў гісторыю кітайскага тэлебачання.