У метрапалітэне Чжэнчжоу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хэнань, афіцыйна запушчана сістэма аплаты за праезд пры дапамозе распазнання твараў. Сістэма здадзена ў пробную эксплуатацыю на ўсіх станцыях першай лініі гарадскога метрапалітэна ў канцы жніўня, гаворыцца ў паведамленні.
Такая сістэма афіцыйна запрацавала ў Паднябеснай упершыню. Як чакаецца, навінка прадаставіць пасажырам магчымасць хутчэй праходзіць праз турнікеты.
Новая сістэма даступная для пасажыраў першай лініі і першай секцыі 14-й лініі гарадскога метрапалітэна. Прылады сканіравання твараў устаноўлены на ўваходах і выхадах са станцый. - Р -