Індэкс PMI ў вытворчым сектары Кітая павысіўся ў верасні
  2019-09-30 15:29:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Індэкс менеджараў па закупках /PMI/ у вытворчым сектары Кітая ў верасні вырас да 49,8 з 49,5 ў жніўні, паведамляе Дзяржстат КНР. Павялічыліся як вытворчасць у апрацоўчай прамысловасці, так і рынкавы попыт, паведаміў старшы статыстык Чжаа Цінхэ.

Індекс вытворчасці ў верасні павысіўся да 52,3. Пры гэтым індекс новых заказаў вырас з 49,7 да 50,5, што дэманструе актывізацыю вытворчай дзейнасці і павелічэнні заказаў.

Прамысловая мадэрнізацыя ў верасні працягвалася хуткімі тэмпамі, а высакатэхналагічная вытворчасць працягвала хутка пашырацца, указаў Чжаа Цінхэ. Апроч таго, дзелавая актыўнасць узмацнілася, бо індекс дзелавых чаканняў вырас да 54,4 у верасні, а гэта самы высокі паказчык у трэцім квартале, сказаў ён.

Сукупны PMI Кітая нязначна вырас: з 53 да 53,1. Гэты паказчык сведчыць аб устойлівым пашырэнні бізнесу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040