Кітайскія турысты здзейснілі 782 млн унутраных паездак у дні нацыянальнага свята
  2019-10-08 10:02:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі зафіксавана ў агульнай складанасці 782 млн унутраных турыстычных паездак у перыяд сямідзённых канікул з нагоды Дня ўтварэння КНР, што на 7,81% больш у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года. Пра гэта сведчаць даныя Міністэрства культуры і турызму КНР. Паводле статыстыкі міністэрства, у дні свята выручка ад турызму дасягнула прыкладна 650 млрд юаняў.

"Чырвоны турызм" стаў сёлета ключавым аспектам. 79% турыстаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 70-й гадавіны ўтварэння КНР, 66% падарожнікаў наведалі турыстычныя месцы, звязаныя з культурай і гісторыяй краіны.

У час канікул кітайскія турысты таксама здзейснілі больш за 7 млн замежных паездак, паведамілі ў міністэрстве. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040