Лю Хэ на чале кітайскай дэлегацыі адправіцца ў Вашынгтон для ўдзелу ў новым раўндзе гандлёва-эканамічных кансультацый Кітая і ЗША
  2019-10-08 10:30:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Па запрашэнні амерыканскага боку віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Хэ на чале кітайскай дэлегацыі наведае Вашынгтон з 10 па 11 кастрычніка для ўдзелу ў новым раўндзе кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацый на высокім узроўні.

Лю Хэ, які з'яўляецца таксама членам Палітбюро ЦК КПК і кіраўніком кітайскай дэлегацыі на кітайска-амерыканскім усебаковым эканамічным дыялогу, правядзе гандлёва-эканамічныя кансультацыі з прадстаўніком ЗША на гандлёвых перамовах Робертам Лайтхайзерам і міністрам фінансаў ЗША Стывенам Мнучынам.

У склад кітайскай дэлегацыі ўваходзяць міністр камерцыі Чжун Шань, дырэктар Народнага банка Кітая І Ган, намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў Нін Цзічжэ, намеснік начальніка канцылярыі Цэнтральнай камісіі па фінансавых і эканамічных справах і намеснік міністра фінансаў Ляа Мінь, намеснік міністра замежных спраў Чжэн Цзэгуан, намеснік Міністра прамысловасці і інфарматызацыі Ван Чжыцзюнь, намеснік начальніка канцылярыі Цэнтральнай кіруючай групы па працы на сяле і намеснік міністра сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў Хань Цзюнь, намеснік міністра камерцыі і намеснік прадстаўніка на міжнародных гандлёвых перамовах Ван Шоўвэнь. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040