Спартыўны канал Медыякарпарацыі Кітая спыняе трансляцыю спаборніцтваў NBA
  2019-10-08 16:38:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Канал "Спорт", які ўваходзіць у Медыякарпарацыю Кітая, прыпыняе выхад у эфір праграм " НБА " - баскетбольнай лігі ЗША і Канады. Прычыны рашэння пазначаны ў апублікаванай 8 кастрычніка заяве:

"Мы звярнулі ўвагу на выказванне камісіянера Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі Адама Сільвера, зробленае ім у Японіі, адносна недарэчных слоў генеральнага мэнэджара клуба NBA "Х'юстан Рокетс" Дэрылу Моры аб Сянгане. Мы вельмі незадаволеныя і рэзка пярэчым супраць заяваў А. Сільвера аб падтрымцы пазіцыі Дэрылу Моры адносна так званай свабоды слова. Мы лічым, што любое выступленне, якое кідае выклік нацыянальнаму суверэнітэту і сацыяльнай стабільнасці, не падпадае пад паняцце "свабоды слова".

З гэтай прычыны канал "Спорт" неадкладна прыпыняе бягучую трансляцыю спаборніцтваў перадсезоннага сезону «НБА» (China Games) і гатовы да перагляду прынятага раней супрацоўніцтва і абменаў з Лігай».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040