Кніга Сі Цзіньпіна "Аб дзяржаўным кіраванні" будзе выдадзена на беларускай мове
  2019-10-09 10:19:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кніга Сі Цзіньпіна "Аб дзяржаўным кіраванні" ў двух тамах будзе выдадзена на беларускай мове. Адпаведны Мемарандум аб намерах супрацоўніцтва быў падпісаны падчас візіту дэлегацыі кнігавыдаўцоў КНР у Беларусь, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Мемарандум падпісалі ТАА "Выдавецтва літаратуры на замежных мовах" і беларускае выдавецтва "Мастацкая літаратура". У мэтах далейшага развіцця культурных абменаў і ўзаемнага навучання паміж Кітаем і Беларуссю пасля перамоваў прадстаўнікі бакоў на аснове роўнасці, узаемнай выгады і сумленнасці дасягнулі пагаднення аб далейшым супрацоўніцтве ў сферы інфармацыі і кнігавыдання.

Асновы ўзаемадзеяння дзвюх краін у гэтай галіне былі закладзены Мемарандумам аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі Беларусі і Галоўным дзяржупраўленнем КНР па справах друку, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання па "Праекце перакладу і публікацыі класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі" на 2015-2020 гады. Дакумент падпісаны ў 2015 годзе, калі Кітай браў удзел у 22-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040