У "залаты тыдзень" з нагоды нацыянальнага свята ў Кітаі адзначаны значны рост аб'ёму транзакцый, выкананых праз банкаўскія карты
  2019-10-09 17:03:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі гігант аплатных паслуг China UnionPay заявіў, што яго аб'ём аперацый па банкаўскіх транзакцыях рэзка вырас на фоне ліхаманкавага спажывання ўладальнікаў банкаўскіх карт падчас канікул з нагоды нацыянальнага свята.

З 1 па 7 кастрычніка агульны аб'ём транзакцый праз аплатную сістэму China UnionPay дасягнуў 2,03 трлн юаняў (каля 287 млрд ам. дол.), што на 28,4 прац. больш, чым годам раней. Пра гэта сведчаць даныя гэтай кампаніі.

Пры гэтым выдаткі на куплю чыгуначных білетаў выраслі больш чым на 30 працэнтаў у гадавым выражэнні, у той час як выдаткі на пражыванне ў гасцініцах і на харчаванне ў рэстаранах выраслі на 35,6 і 40,3% адпаведна.

У святочныя дні кітайскія спажыўцы выкарыстоўвалі аплатныя карты China UnionPay ў 144 іншых краінах і рэгіёнах свету, што на 10 больш, чым у той жа перыяд мінулага года. Пры гэтым устойлівы стабільны рост банкаўскіх транзакцый, учыненых кітайскімі спажыўцамі, адзначаўся ў краінах-удзельніцах ініцыятывы "Пояс і шлях".

Аб'ём мабільных аплатных аперацый, выкананых праз China UnionPay за названы перыяд за мяжой, павысіўся прыкладна на 20 працэнтаў, вынікае з даных кампаніі. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040