У Пекіне паспяхова завяршылася міжнародная садоўніцкая выстава ЭКСПА-2019
  2019-10-10 10:39:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урачыстая цырымонія закрыцця Міжнароднай садоўніцкай выставы ЭКСПА-2019 прайшла ўчора вечарам у раёне Яньцін у Пекіне. На цырымоніі прысутнічаў і выступіў з прамовай прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян.

У 19: 38 пад бадзёрыя гукі музыкі ў залу адначасова ўвайшлі і памахалі гледачам у знак прывітання Лі Кэцян, прэм'ер-міністр Пакістана Імра Хан, прэм'ер-міністр Саламонавых Астравоў Манасе Сагавары, віцэ-прэм'ер Камбоджы Хор Намхонг, першы намеснік прэм'ер-міністра Кыргызстана Кубатбек Баронаў і віцэ-прэм'ер Азербайджана Гаджыбала Абуталыбаў. Усе прысутныя гледачы бурна апладыравалі.

У сваёй прамове Лі Кэцян ад імя ўрада і народа Кітая павіншаваў удзельнікаў Міжнароднай садоўніцкай выставы ЭКСПА-2019 з яе паспяховым правядзеннем і падзякаваў усім сябрам з розных краін свету, хто падтрымліваў і прымаў удзел у яе працы. Ён адзначыў, што ў гэтым годзе выстава пад лозунгам "экалагічнае жыццё, выдатны дом" атрымалася вельмі эфектнай і выніковай. На цырымоніі яе адкрыцця старшыня КНР Сі Цзіньпін прапанаваў разам стварыць выдатны сад на зямлі і сфарміраваць супольнасць адзінага лёсу чалавецтва. Цяперашняя выстава з'яўляецца экалагічным святам, што дазволіла розным культурам абмяняцца ўзаемным вопытам, спрыяла наладжванню кантактаў паміж рознымі краінамі і культурамі, умацаванню духоўнай блізкасці і пашырэнню супрацоўніцтва ў галіне экалогіі. Акрамя таго, выстава стала інавацыйным і пышным святам навукі і тэхналогій, якія прадэманстравалі бліскучыя перспектывы выкарыстання экалагічных тэхналогій. Гэта свята, якое дазволіла акунуцца ў прыроду і якое дало кітайскім і замежным гасцям у поўнай меры адчуць цесную ўзаемасувязь аховы навакольнага асяроддзя і развіцця, а таксама хараство гарманічнага суіснавання чалавека і прыроды.

Лі Кэцян таксама звярнуў увагу на тое, што за 70 гадоў, якія прайшлі з моманту заснавання КНР, кітайскі народ, пераадольваючы нягоды і ўпарта рухаючыся наперад, дамогся такіх вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Кітая, якія прыцягнулі ўвагу ўсяго свету. Пры гэтым гістарычны прагрэс быў дасягнуты таксама і ў фарміраванні экалагічнага навакольнага асяроддзя. Кітай па-ранейшаму з'яўляецца найбуйнейшай у свеце краінай, што развіваецца, і будзе працягваць надаваць прыярытэтную ўвагу эканамічнаму развіццю, разглядаць развіццё ў якасці асноўнага і ключавога фактару ў вырашэнні ўсіх сваіх праблем, прытрымлівацца палітыкі адзінага планавання і ўсебаковага кантролю і пры рэалізацыі палітыкі рэформаў і адкрытасці прасоўваць як высакаякаснае эканамічнае развіццё, так і высокі ўзровень абароны навакольнага асяроддзя.

Лі Кэцян абвясціў аб закрыцці Міжнароднай садоўніцкай выставы ЭКСПА-2019.

Акрамя таго, Лі Кэцян таксама разам з замежнымі гасцямі паглядзеў бліскучае выступленне артыстаў.

У выставе прынялі ўдзел прадстаўнікі 110 краін і міжнародных арганізацый. У яе рамках прайшло больш за 100 тэматычных дзён, прысвечаных тым ці іншым краінам, а таксама так званых "дзён пашаны" і больш за 3 тыс. мерапрыемстваў, якія дэманстравалі тую ці іншую нацыянальную культуру. Выставу наведалі амаль 10 млн чалавек. Яна прайшла з вялікім размахам, у ёй прыняла ўдзел вялікая колькасць гасцей, і яна пабіла гістарычны рэкорд Міжнароднай садоўніцкай выставы класа А1.


1  2  
каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040