Лі Чжаньшу сустрэўся з прэм'ер-міністрам Пакістана І.Ханам
  2019-10-10 10:46:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / ПК УСНП / Лі Чжаньшу ў сераду ў Пекіне сустрэўся з прэм'ер-міністрам Пакістана Імранам Ханам.

Лі Чжаньшу адзначыў, што кітайска-пакістанскія адносіны не толькі адпавядаюць карэнным інтарэсам дзвюх краін, але і садзейнічаюць міжнароднаму і рэгіянальнаму міру і стабільнасці. Паводле яго слоў, развіццё адносін з Пакістанам з'яўляецца прыярытэтным напрамкам кітайскай дыпламатыі, і Кітай няўхільна падтрымлівае намаганні Пакістана па прасоўванні нацыянальнага будаўніцтва.

Лі Чжаньшу сказаў, што УСНП гатова прыкладаць сумесныя намаганні з пакістанскім парламентам для таго, каб на ўсіх узроўнях узмацняць дружалюбныя абмены, вучыцца адзін у аднаго, ствараць спрыяльныя прававыя ўмовы для будаўніцтва "Пояса і шляху", а таксама аказваць сур'ёзную падтрымку фарміраванню больш цеснай кітайска-пакістанскай супольнасці з адзіным лёсам.

Імра Хан, у сваю чаргу, павіншаваў з 70-й гадавінай утварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі і заявіў, што Пакістан гатовы працаваць з Кітаем для прасоўвання будаўніцтва Кітайска-пакістанскага эканамічнага калідора ў рамках "Пояса і шляху".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040