Турцыя пачала наземную ваенную аперацыю на поўначы Сірыі
  2019-10-10 10:53:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Міністэрства абароны Турцыі ў сераду ўвечары заявіла, што армія краіны прыступіла да правядзення наземнага этапу ваеннай аперацыі супраць курдскіх узброеных фарміраванняў на поўначы Сірыі.

Ведамства паведаміла ў сацсетках, што турэцкія войскі сумесна з Сірыйскай нацыянальнай арміяй пачалі наземны наступ на ўсход ад ракі Еўфрат. Пасля шматгадзінных паветраных і артылерыйскіх удараў турэцкія ваенныя па чатырох маршрутах увайшлі ў сірыйскія прыгранічныя мястэчкі.

Як паведамляе інфармагенцтва «Анадалу», турэцкія ВПС знішчылі шэраг аб'ектаў курдскіх узброеных фарміраванняў на поўначы Сірыі на ўсход ад Еўфрата. Паводле даных агенцтва САНА, у выніку артабстрэлаў і авіяўдараў турэцкіх войскаў восем мірных сірыйцаў загінулі, яшчэ 20 атрымалі раненні.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган 5 кастрычніка заявіў, што яго краіна ў бліжэйшы час пачне ваенную аперацыю на поўначы Сірыі, каб разграміць курдскія ўзброеныя фармаванні і стварыць там "зону бяспекі". Белы дом 6 трычніка абвясціў, што амерыканскія войскі не стануць падтрымліваць аперацыю ці ўдзельнічаць у ёй, а будуць выведзены з гэтага раёна. 9 кастрычніка раніцай Эрдаган заявіў, што УС Турцыі пачалі аперацыю пад кодавай назвай "Крыніца міру" на поўначы Сірыі, каб нанесці ўдар па баевіках Курдскай працоўнай партыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040