Белая кніга: Кітай ператворыцца з буйнога вытворцы збожжа ў дзяржаву харчовай індустрыі
  2019-10-15 09:29:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай ператворыцца з буйнога вытворцы збожжа ў дзяржаву харчовай індустрыі, гаворыцца ў Белай кнізе аб харчовай бяспецы краіны, апублікаванай у панядзелак прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР.

У Белай кнізе адзначаецца, што Кітай будзе прасоўвацца наперад па сваім уласным шляху і ажыццяўляць свае нацыянальныя стратэгіі па забеспячэнні харчовай бяспекі і ўздыму вёскі з дапамогай ўстойлівага выкарыстання сельскагаспадарчых угоддзяў і інавацый у галіне сельскагаспадарчых тэхналогій для павышэння прадукцыйнасці сельгасугоддзяў.

Кітай будзе прытрымлівацца "чырвонай лініі" для абароны ворных зямель і працягваць паляпшаць якасць сельгасугоддзяў.

Да 2022 Кітай завершыць стварэнне 66,67 млн га сельскагаспадарчых угоддзяў высокага стандарту, а да 2035 года ў цэлым стабільна захавае пасяўныя плошчы пад збожжавымі.

Кітай таксама палепшыць кіраванне харчовымі рэзервамі ў надзвычайных умовах, створыць больш дасканалую, эфектыўную, дзейсную і ўстойлівую сістэму забеспячэння харчовай бяспекі, гаворыцца ў Белай кнізе.

Дадатковыя намаганні будуць прыкладзены для стварэння сучаснай сістэмы збожжавага рынку.

Адстойваючы "чырвоную лінію" абсалютнай бяспекі харчавання і нулявой рызыкі для фермераў ад нізкіх коштаў на збожжа, Кітай будзе адаптавацца да правіл СГА, актыўна і няўхільна рэфармаваць свае сістэмы закупак і захоўвання збожжа і механізмы цэнаўтварэння, у поўнай меры разгортваць вырашальную ролю рынку ў размеркаванні збожжавых рэсурсаў і спрыяць таму, каб урад яшчэ лепш адыгрываў сваю ролю.

Забяспечваючы ўнутраную харчовую бяспеку, Кітай далучыцца да глабальнай барацьбы з голадам. Кітай будзе і надалей аказваць пасільную дапамогу іншым краінам, якія развіваюцца, у рамках супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень і садзейнічаць устойліваму развіццю Сусветнай харчовай індустрыі, гаворыцца ў дакуменце. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040