Старшыня КНР Сі Цзіньпін у пятніцу правёў паасобныя сустрэчы адпаведна з дэлегатамі першага партыйнага з'езда аб'яднаных сілаў лагістычнай падтрымкі Народна-вызваленчай арміі Кітая / НВАК / і высокапастаўленымі афіцэрамі, раскватараванымі ў правінцыі Хубэй / Цэнтральны Кітай /.
Сі Цзіньпін, які таксама з'яўляецца генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, выказаў дэлегатам віншаванне ў сувязі са скліканнем з'езда, а таксама выказаў усім дэлегатам і асабістаму складу аб'яднаных сілаў лагістычнай падтрымкі сардэчнае прывітанне.