Кітай апублікаваў спіс Топ-50 кампаній галіны віртуальнай рэальнасці
  2019-10-22 09:30:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Спіс 50 найбуйнейшых прадпрыемстваў Кітая ў сферы віртуальнай рэальнасці прадстаўлены падчас Сусветнай канферэнцыі індустрыі віртуальнай рэальнасці-2019, якая адкрылася сёння ў Наньчане (правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай). Спіс узначалілі кампанія HTC Communication, вытворца акустычных кампанентаў Goertek і падраздзяленне "разумных тэхналогій" кітайскага сэрвісу струменевага відэа iQiyi. Найбуйнейшыя карпарацыі, якія дзейнічаюць у сферы інтэрнэт-тэхналогій, штучнага інтэлекту і хмарных вылічэнняў, уключаючы Baidu, iFlytek and Inspur Group, таксама ўвайшлі ў спіс.

Спіс падрыхтаваны Альянсам індустрыі віртуальнай рэальнасці, для працы над ім альянс запрасіў каля двух дзясяткаў экспертаў з галіновых арганізацый, даследчых інстытутаў, кансалтынгавых фірм і СМІ.

Акадэмік Інжынернай акадэміі Кітая, старшыня савета IVRA Чжаа Ціньпін заявіў, што гэтыя кампаніі, як чакаецца, застануцца лідарамі галіны ў распрацоўцы новых тэхналогій і прадукцыі і далейшым пашырэнні рынку дадаткаў віртуальнай рэальнасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040