Кітай прадставіў план стварэння камерцыйных ракет-носьбітаў
  2019-10-22 09:31:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ракетабудаўнічая кампанія China Rocket апублікавала план навукова-даследчых і канструктарскіх работ для стварэння ўласнай лінейкі камерцыйных ракет-носьбітаў. Як паведаміў прэзідэнт кампаніі Тан Яган, новая серыя ракет, у склад якой уваходзяць ракеты з цвёрдапаліўнымі і вадкапаліўнымі рухавікамі, здольна задаволіць патрэбы ў камерцыйных пусках арбітальных аб'ектаў.

Ракеты-носьбіты з цвёрдапаліўным рухавіком SD-2 і SD-3, як чакаецца, зробяць выпрабавальныя палёты ўжо ў 2020 і 2021 гг. адпаведна. Агульная даўжыня ракеты SD-2 -- 21 м, дыяметр -- 2 м, агульная маса -- 60 тон. Яна здольная вывесці да 500 кг карыснай камерцыйнай нагрузкі на сонечна-сінхронную арбіту на вышыню да 500 км. Для ракеты SD-3 гэтыя характарыстыкі маюць наступныя значэнні: даўжыня -- 31 м, дыяметр -- 2,6 м, агульная вага -- 116 тон, ракета здольная вывесці на сонечна-сінхронную арбіту на вышыню да 500 км 1,5 тоны камерцыйнай нагрузкі.

Серыя ракет-носьбітаў Smart Dragon сканструявана з мэтай даць надзейныя, зручныя і эканамічна эфектыўныя паслугі для карыстальнікаў камерцыйных спадарожнікаў у групе спадарожнікаў і выпрабаванняў з камерцыйнай нагрузкай.

Сярэдняя ракета-носьбіт з вадкасным рухавіком, прыдатная для шматразовага выкарыстання, будзе прымяняцца для запуску сярэдніх і вялікіх спадарожнікаў і фарміравання буйнамаштабных спадарожнікавых груп. Першы выпрабавальны палёт гэтай ракеты таксама чакаецца ў 2021 годзе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040