У краінах, якія развіваюцца, бачаць уклад Кітая ў глабальнае развіццё: даследаванне
  2019-10-22 10:11:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каля 60 працэнтаў рэспандэнтаў з краін, якія развіваюцца, бачаць Кітай укладчыкам у глабальнае развіццё, паводле даследавання пад назвай "Глабальнае даследаванне нацыянальнага іміджу Кітая-2018" / 2018 China National Image Global Survey/.

Гэта даследаванне, сумесна ажыццёўленае кампаніяй Kantar і Акадэміяй даследавання сучаснага Кітая і свету, праводзілася з мая па ліпень 2018 года сярод 11 тыс. рэспандэнтаў з 22 краін, чый узрост складаў ад 18 да 65 гадоў, у кожнай краіне было апытана па 500 чалавек.

Найбольш часта выбіраемым з сямі прадстаўленых у апытанні апісанняў Кітая стала "адна з асноўных усходніх краін з багатай гісторыяй і асаблівым шармам", з гэтым апісаннем Кітая пагадзіліся 59 працэнтаў замежных рэспандэнтаў, як сцвярджаецца ў даследаванні.

Што тычыцца рэспандэнтаў з развітых краін, 56 працэнтаў з іх пагадзіліся з апісаннем Кітая як "адной з асноўных усходніх краін з багатай гісторыяй і асаблівым шармам", гэта значыць таксама большасць.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040