На 6-й Сусветнай канферэнцыі па пытаннях Інтэрнэту прадстаўлены інавацыйныя навукова-тэхналагічныя дасягненні
  2019-10-22 10:57:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

15 навукова-тэхналагічных дасягненняў у галіне інтэрнэт-тэхналогій, якія маюць глабальнае значэнне, былі прадстаўлены ў мінулую нядзелю ў пасёлку Учжэнь (прав. Чжэцзян, Усходні Кітай) у рамках 6-й Сусветнай канферэнцыі па пытаннях Інтэрнэту.

Інавацыйнасць гэтых дасягненняў была вызначана меркаваннем 39 экспертаў з розных краін свету. Тэхналогіі і рашэнні закранаюць такія сферы як штучны інтэлект, сувязь новага пакалення 5G, хмарныя вылічэнні, вялікія даныя, вытворчасць новага пакалення, прамысловы Інтэрнэт і г. д.

У ліку названых інавацыйных дасягненняў: найноўшы працэсар кампаніі Huawei-Kunpeng 920, платформа Baidu для навучання з адкрытым зыходным кодам Paddle Paddle, воблачная база даных Alibaba POLARDB, аўтаномны чып Tesla, тэхналогія машыннага чытання і распазнання тэкстаў Microsoft, праграмнае забеспячэнне на базе ШІ для інтэлектуальных прадпрыемстваў ад SAP, а таксама гібрыдная Архітэктура Tianjic на базе ШІ ад універсітэта Цінхуа.

Шы Лупін з Цэнтра па вывучэнні вылічальных сістэм на аснове мадэлі чалавечага мозгу пры Універсітэце Цінхуа заявіў, што іх тэхналогія можа быць выкарыстана ў беспілотным кіраванні, робатах са ШІ і іншых сферах. Ён падкрэсліў, што рашэнне гатова да камерцыйнага ўкаранення і прымянення.

Старшыня Усекітайскага навукова-тэхнічнага таварыства Вань Ган адзначыў, што ўсе 15 адзначаных навукова-тэхналагічных інавацый нададуць кітайскаму і глабальнаму IT-сектару новы штуршок да развіцця і знойдуць шырокае прымяненне ў грамадстве.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040