64 краіны і 3 міжнародныя арганізацыі пацвердзілі ўдзел у нацыянальных выставах 2-ой Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА.
Нацыянальныя выставы на агульнай плошчы 30 тыс. кв м прадэманструюць развіццё і дасягненні розных краін у сферы гандлю і інвестыцый.
Афармленне павільёна Кітая прымеркавана да 70-й гадавіны ўтварэння КНР. Тут будуць прадстаўлены дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця і магчымасці краіны ў новую эпоху.
ЭКСПА пройдзе ў Шанхаі / Усходні Кітай / з 5 па 10 лістапада. Нацыянальныя выставы працягнуцца яшчэ 8 дзён і адкрыюцца для бясплатнага наведвання з 13 па 20 лістапада.
1-я Кітайская міжнародная імпартная ЭКСПА, якая прайшла ў Шанхаі з 5 па 10 лістапада 2018 года, стала першай у свеце выставай нацыянальнага ўзроўню на тэму імпарту.